творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-кліча-вецер-свежы
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Кліча вецер свежы
Праз лугі-разлогі,
Паміж рэчак звонкіх
Праляглі дарогі
Роднае старонкі.
Па адной дарозе
Пад Барысаў пойдзеш –
На рацэ Бярозе
Запаведнік знойдзеш.
Там у сінім змроку
Ёсць ласі, куніцы,
Там на кожным кроку –
Смачныя суніцы.
Над ракою ціхай
Ніцых лозаў шаты.
Там бабёр з бабрыхай
Збудавалі хату…
Кліча вецер свежы
Да другой дарогі.
Вабяць з даляў вежы,
Вабіць замак строгі.
Па шляху заходнім,
Там, дзе пушчаў гоман,
Мы ідзём да Гродні,
Дзе лагодны Нёман.
…Кожны кут радзімы –
Гэта быль і казка.
Кліча край любімы:
– Дзеці, калі ласка!
Падобныя старонкі
- алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер
- алесь-бадак/алесь-бадак-вецер
- максім-лужанін/максім-лужанін-міхалкавы-запісы-пра-вятр
- іван-навуменка/іван-навуменка-вецер-у-соснах
- алесь-гарун/алесь-гарун-ветру
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-кліча-вецер-свежы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1