~~META: title = Эдзі Агняцвет — Кліча вецер свежы &keywords = дарогі, кліча &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Кліча вецер свежы" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Кліча вецер свежы ====== Праз лугі-разлогі,\\ Паміж рэчак звонкіх\\ Праляглі дарогі\\ Роднае старонкі.\\ \\ Па адной дарозе\\ Пад Барысаў пойдзеш –\\ На рацэ Бярозе\\ Запаведнік знойдзеш.\\ \\ Там у сінім змроку\\ Ёсць ласі, куніцы,\\ Там на кожным кроку –\\ Смачныя суніцы.\\ \\ Над ракою ціхай\\ Ніцых лозаў шаты.\\ Там бабёр з бабрыхай\\ Збудавалі хату...\\ \\ Кліча вецер свежы\\ Да другой дарогі.\\ Вабяць з даляў вежы,\\ Вабіць замак строгі.\\ \\ Па шляху заходнім,\\ Там, дзе пушчаў гоман,\\ Мы ідзём да Гродні,\\ Дзе лагодны Нёман.\\ \\ ...Кожны кут радзімы –\\ Гэта быль і казка.\\ Кліча край любімы:\\ – Дзеці, калі ласка! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-вецер]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-вецер]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-міхалкавы-запісы-пра-вятр]] * [[творы/іван-навуменка/іван-навуменка-вецер-у-соснах]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-ветру]]