Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-клён

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Клён

Сем дзён губляе лісце клён
І тчэ дыван вясёлы.
І вось напрацаваўся ён,
Застаўся з голлем голым.

Затое людзям прыбярог
Багацце залатое.
А для маленькіх спрытных ног
Раздолле тут якое!..

Падобныя старонкі

  • клён-4840
  • алесь-гарун/алесь-гарун-восень
  • янка-брыль/янка-брыль-ліпа-і-клёнік
  • клён-3358
  • клён
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-клён.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki