Сем дзён губляе лісце клён І тчэ дыван вясёлы. І вось напрацаваўся ён, Застаўся з голлем голым. Затое людзям прыбярог Багацце залатое. А для маленькіх спрытных ног Раздолле тут якое!..