~~META: title = Эдзі Агняцвет — Зямля з блакітнымі вачамі &keywords = наша, твае, шлях, краіна &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Зямля з блакітнымі вачамі" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Зямля з блакітнымі вачамі ====== Зямля з блакітнымі вачамі –\\ Раздолле рэчак і лугоў!\\ Тут называюць Васількамі\\ На Беларусі хлапчукоў,\\ \\ Звіняць крыніцы, як цымбалы,\\ Сцяжынкі свецяць у лясах.\\ Палі, узгоркі, перавалы –\\ Прасторны шлях, далёкі шлях!\\ \\ Краіна славы партызанскай,\\ Краіна міру і даброт!\\ Ты – наша гордасць,\\ Наша казка,\\ Як сонца, шчодры твой народ.\\ \\ Твае сыны,\\ Твае унукі,\\ Мы любім гул тваіх бароў.\\ І рэкі цягнуцца, як рукі,\\ Да цёплых, верных рук сяброў.\\ \\ 1976 г.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-хто-пачынае-дзень]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]]