Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-дудка

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Дудка

Мы з дзедам дудку змайстравалі,
Яна зайграла на зары,
Музычнай казкаю назвалі –
Прыходзьце,

слухайце, сябры!


Сініцы, берасцянкі быццам
З акенца дудачкі ляцяць.
А як паклічу я крыніцы, –
Галаснікі аж зазвіняць!

І над усёй зямлёй, здаецца,
Вясёлка звонкая ўзышла.
Жывое мае дудка сэрца –
Для песень шчырых і святла.

Падобныя старонкі

  • змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-дудачка
  • дудка-беларуская
  • францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-мая-дудка
  • эдзі-агняцвет
  • віталь-вольскі/віталь-вольскі-цудоўная-дудка
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-дудка.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki