~~META: title = Эдзі Агняцвет — Дудка &keywords = шчырых, святла, сэрца &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Дудка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Дудка ====== Мы з дзедам дудку змайстравалі,\\ Яна зайграла на зары,\\ Музычнай казкаю назвалі –\\ Прыходзьце, слухайце, сябры! \\ Сініцы, берасцянкі быццам\\ З акенца дудачкі ляцяць.\\ А як паклічу я крыніцы, –\\ Галаснікі аж зазвіняць!\\ \\ І над усёй зямлёй, здаецца,\\ Вясёлка звонкая ўзышла.\\ Жывое мае дудка сэрца –\\ Для песень шчырых і святла. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-дудачка]] * [[ibdc.ped>дудка-беларуская]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-мая-дудка]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-цудоўная-дудка]]