Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-доктар-смех

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Доктар Смех

1

Я хварэў.
І выйшаў з хаты
бледны, ціхі, сумнаваты.
Ой, за гэтых шэсць дзянькоў
наглытаўся парашкоў!
Стрэптацыд, пірамідон…
У вушах застаўся звон.
Што рабіць? І я паехаў
у гасцінны домік смеху.

2

Гэта я? Качан капусты
адлюстроўваецца ў люстры.
Ані носа, ні вачэй,
ані шыі, ні плячэй.
Прамінула пяць хвілін –
пяць змянілася карцін.

– Ха-ха-ха! –
крычаць дзяўчаты. –
Быццам бусел, ты цыбаты,
А вось тут – наадварот,
ты – пузаты бегемот!..

3

Я пайшоў у правы бок –
замест носа – агурок,
ай-ай-ай, які прыгожы!
Быццам палка, палец кожны.

Азіраюся назад –
там, ў люстэрку, акрабат.
Галава – каля падлогі,
і пад самай столлю – ногі.

Ну і ну!
З усіх бакоў
трыццаць выйшла хлапчукоў.
Я маўчу – яны маўчаць,
я крычу – яны крычаць.

4

Я пусціўся ў скокі – бачу:
трыццаць хлопцаў «Бульбу» скачуць.
І дрыжыць зямля, як кажуць:
«Бульбу вараць, бульбу смажаць!»

З’еў я лекаў цэлы мех –
пахудзеў аж напалову,
а зрабіў мяне здаровым
добры дзядзька – доктар Смех!

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
  • як-спакайней
  • эдзі-агняцвет
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-доктар-смех.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki