~~META: title = Эдзі Агняцвет — Доктар Смех &keywords = бульбу, смех, нос, крычаць &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Доктар Смех" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Доктар Смех ====== 1 Я хварэў.\\ І выйшаў з хаты\\ бледны, ціхі, сумнаваты.\\ Ой, за гэтых шэсць дзянькоў\\ наглытаўся парашкоў!\\ Стрэптацыд, пірамідон…\\ У вушах застаўся звон.\\ Што рабіць? І я паехаў\\ у гасцінны домік смеху.\\ 2 Гэта я? Качан капусты\\ адлюстроўваецца ў люстры.\\ Ані носа, ні вачэй,\\ ані шыі, ні плячэй.\\ Прамінула пяць хвілін –\\ пяць змянілася карцін.\\ \\ – Ха-ха-ха! –\\ крычаць дзяўчаты. –\\ Быццам бусел, ты цыбаты,\\ А вось тут – наадварот,\\ ты – пузаты бегемот!..\\ 3 Я пайшоў у правы бок –\\ замест носа – агурок,\\ ай-ай-ай, які прыгожы!\\ Быццам палка, палец кожны.\\ \\ Азіраюся назад –\\ там, ў люстэрку, акрабат.\\ Галава – каля падлогі,\\ і пад самай столлю – ногі.\\ \\ Ну і ну!\\ З усіх бакоў\\ трыццаць выйшла хлапчукоў.\\ Я маўчу – яны маўчаць,\\ я крычу – яны крычаць.\\ 4 Я пусціўся ў скокі – бачу:\\ трыццаць хлопцаў «Бульбу» скачуць.\\ І дрыжыць зямля, як кажуць:\\ «Бульбу вараць, бульбу смажаць!»\\ \\ З’еў я лекаў цэлы мех –\\ пахудзеў аж напалову,\\ а зрабіў мяне здаровым\\ добры дзядзька – доктар Смех! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[ibdc.ped>як-спакайней]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]]