творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-гэты-ціхі-куток
Гэта старая версія дакумента!
Эдзі Агняцвет — Гэты ціхі куток
На пліце – дзве нязгасныя даты,
Толькі дваццаць мінула салдату…
Ён у сорак чацвёртым загінуў.
У яго не было яшчэ сына.
Красавік пасылае герою
сон-траву і пралескі свае,
Ліпень мальвай палае лясною,
Верас верасень шчодры дае.
Кусцік ружы узбекскай тут свеціць –
Нам дзяўчынка прыслала здалёк…
Невядомыя воіну дзеці
Зберагуць гэты ціхі куток.
Падобныя старонкі
- паклон
- воін-вызваліцель
- васіль-быкаў/васіль-быкаў-пакахай-мяне-салдацік
- леанід-дайнека/леанід-дайнека-прынясіце-кветкі-салдатам
- просты-рабочы-чалавек
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-гэты-ціхі-куток.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1