~~META: title = Эдзі Агняцвет — Гэты ціхі куток &keywords = салдату &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Гэты ціхі куток" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Гэты ціхі куток ====== На пліце – дзве нязгасныя даты,\\ Толькі дваццаць мінула салдату…\\ Ён у сорак чацвёртым загінуў.\\ У яго не было яшчэ сына.\\ \\ Красавік пасылае герою\\ сон-траву і пралескі свае,\\ Ліпень мальвай палае лясною,\\ Верас верасень шчодры дае.\\ \\ Кусцік ружы узбекскай тут свеціць –\\ Нам дзяўчынка прыслала здалёк…\\ Невядомыя воіну дзеці\\ Зберагуць гэты ціхі куток. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>паклон]] * [[ibdc.ped>воін-вызваліцель]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-пакахай-мяне-салдацік]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-прынясіце-кветкі-салдатам]] * [[ibdc.ped>просты-рабочы-чалавек]]