Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-гульні-прыдумкі

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Гульні-прыдумкі

Паляцець бы нам зімой
Да вясны прывольнай!
Янка – брацік меншы мой –
На забавы здольны.

– Дзьмухаўцоў нам не стае! –
І малюе Янка –
Узнікае на стале
Жоўтая палянка.

Пчолы раптам загулі,
Хіба пчолка лодар?
Будзе ліцца па зямлі
Самы смачны водар.

У мяне ж вясна свая:
Травень, бэз ліловы.
Я малюю салаўя
Ў лесе вечаровым.

Ад вясны памкнёмся мы
Зноў да снежнае зімы!
Мы гуляем,
Выдумляем…

Падобныя старонкі

  • прыход-вясны
  • сустрэча-вясны
  • якуб-колас/якуб-колас-вясна
  • гуканне-вясны
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-трэба-маму-шанаваць
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-гульні-прыдумкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki