~~META: title = Эдзі Агняцвет — Гульні-прыдумкі &keywords = вясны, янка &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Гульні-прыдумкі" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Гульні-прыдумкі ====== Паляцець бы нам зімой\\ Да вясны прывольнай!\\ Янка – брацік меншы мой –\\ На забавы здольны.\\ \\ – Дзьмухаўцоў нам не стае! –\\ І малюе Янка –\\ Узнікае на стале\\ Жоўтая палянка.\\ \\ Пчолы раптам загулі,\\ Хіба пчолка лодар?\\ Будзе ліцца па зямлі\\ Самы смачны водар.\\ \\ У мяне ж вясна свая:\\ Травень, бэз ліловы.\\ Я малюю салаўя\\ Ў лесе вечаровым.\\ \\ Ад вясны памкнёмся мы\\ Зноў да снежнае зімы!\\ Мы гуляем,\\ Выдумляем... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>прыход-вясны]] * [[ibdc.ped>сустрэча-вясны]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-вясна]] * [[ibdc.ped>гуканне-вясны]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-трэба-маму-шанаваць]]