~~META: title = Эдзі Агняцвет — Грамацеі &keywords = грамацей, футбол, мацей, саня &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Грамацеі" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Грамацеі ====== Саня – першы грамацей,\\ А за ім ідзе Мацей.\\ Саня піша:\\ «Роўна ў восім\\ На футбол з’евіцьца просім».\\ – Непісьменная аб’ява,\\ Класу нашаму – няслава!\\ Раззлаваўся грамацей.\\ Перапісвае Мацей:\\ «У нідзелю роўна ў восям\\ На футбол з’явіца просям».\\ – І куды вы ўсе глядзелі?\\ Не ў «нідзелю»,\\ А ў «недзелю», –\\ Хомка – трэці грамацей –\\ Напісаў яшчэ прасцей.\\ Цэлы стос паперы чыстай\\ Сапсавалі футбалісты... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]]