~~META: title = Эдзі Агняцвет — Галоўны дворнік &keywords = завіруха, снег, галоўны, дворнік, працуй, машын, чысцяць, гадзіны &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Галоўны дворнік" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Галоўны дворнік ====== Завіруха, завіруха! Замяло дарогі пухам.\\ Цэлых дзве гадзіны\\ Чысцяць снег машыны.\\ Я рыдлёўку ўзяў таксама\\ І працую разам з мамай.\\ Толькі нас не хоча слухаць\\ Злая цётка-завіруха: Носіцца, і скача,\\ І сіпіць, і плача,\\ І калючкі снегу\\ Кідае з разбегу. І растуць сівыя горы,\\ Не спраўляюцца шафёры.\\ Цэлых тры гадзіны\\ Чысцяць снег машыны.\\ Вось на вуліцу раптоўна\\ Выйшаў дворнік наш галоўны.\\ Расчасаў ён на хаду\\ Агнявую бараду\\ І надзеў фартух свой новы,\\ Сшыты з воблакаў вясновых,\\ І пайшоў – снягам на страх –\\ Па дарогах, па дварах.\\ Завіруха – цётка злая –\\ Па задворках уцякае.\\ Я крычу: – Працуй бясконца, Наш галоўны дворнік – сонца! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-на-ўсходзе-сонца]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]]