~~META: title = Эдзі Агняцвет — Вельмі "ветлівы" Мікіта &keywords = мікіта, ветлівы, сярдзіты, дзень, пень, слон, кішэнь, партфель, надзьмуты, паклаў, добры, людзі &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Вельмі "ветлівы" Мікіта" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Вельмі "ветлівы" Мікіта ====== У спякоту або ў студзень,\\ Між палёў і гарадоў,\\ Людзі ўсе ідуць як людзі:\\ – Добры дзень! – Салют! – Здароў! \\ Усміхнецца той другому –\\ I абодвум весялей.\\ Толькі ён выходзіць з дому,\\ Як гусак ці Бармалей:\\ \\ I надзьмуты, і сярдзіты\\ Вельмі "ветлівы" Мікіта!\\ Ён паклаў свой "добры дзень"\\ У партфель або ў кішэнь?\\ \\ I каго ён пераймае?..\\ У дрымучых джунглях слон\\ Галавой слану ківае –\\ Аддае і слон паклон.\\ \\ А як звонка ў пушчы нашай!\\ Берасцянка: – Цінь-цінь-цень!\\ – Добры дзень! – шчыгол адкажа.\\ Праўда, пень маўчыць як пень.\\ \\ I надзьмуты, і сярдзіты\\ Вельмі "ветлівы" Мікіта!\\ Ён паклаў свой "добры дзень"\\ У партфель або ў кішэнь? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]]