~~META: title = Эдзі Агняцвет — Бульба ў кажушку &keywords = бульбіну, сонца &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Бульба ў кажушку" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Бульба ў кажушку ====== Пасадзілі бульбіну вясною\\ ў цёплую вільготную зямлю.\\ Сонца нахілялася над ёю,\\ воблака паіла дажджавое,\\ вецер напяваў ёй: «Люлі-лю!»\\ \\ Падрамала бульбіна ў зацішку,\\ як і сёстры меншыя яе.\\ Потым паднатужылася крышку –\\ і да сонца, ветру і хмурынак\\ распасцёрла парасткі свае.\\ \\ Як яна запрэглася ў работу!\\ Сілы набіралася, расла.\\ Пад зямлёй яе таўсцела цела,\\ вопратка наверсе зелянела –\\ цветам светла-бэзавым цвіла.\\ \\ Адкапалі бульбіну пад восень:\\ ну і дзіва! Важыць паўкіло.\\ Так ужо спрадвеку павялося:\\ лепей нашай бульбы беларускай\\ анідзе на свеце не было!\\ \\ Ля кастра прыемна ёй сагрэцца –\\ вось ляжыць і млее на баку.\\ Акалі на славу падпячэцца –\\ на далонь шырокую кладзецца\\ ў рудавата-шэрым кажушку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>каралева-агарода-4181]] * [[ibdc.ped>каралева-агарода]] * [[творы/іван-чыгрынаў/іван-чыгрынаў-бульба]] * [[ibdc.ped>гаспадары-зямлі]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-беларуская-бульба]]