Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-блакітна-шэры-цім

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Блакітна-шэры Цім

Не брэша і не скача
Блакітна-шэры Цім.
Дзяўчынка ледзь не плача –
Адна марока з ім.

Ён – цацка магазінная,
Пакупка імянінная,

Дзяўчынкі несла Ціма
На вуліцу праз двор.
Прабегла такса міма
І пудзель ды баксёр.

Што цацка? Нецікава!
Сваіх хапае спраў.
Адзін дварняга жвавы
Яго пашкадаваў.

Пачаў брахаць, круціцца,
Дае ён Цімку знак,
Загадвае, як быццам:
– Скачы, як я, дзівак!

І адбылося дзіва:
Малы сарваўся з рук,
Шчасліва-палахліва
Ён паглядзеў наўкруг.

Дзяўчынка кліча цацку,
Збянтэжана зусім.
…Вось так ажыў знянацку
Блакітна-шэры Цім.

Падобныя старонкі

  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі
  • эдзі-агняцвет
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар
  • эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-блакітна-шэры-цім.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki