~~META: title = Эдзі Агняцвет — Блакітна-шэры Цім &keywords = цацка, цім, дзяўчынка, блакітна-шэры &abstract = Верш Эдзі Агняцвет "Блакітна-шэры Цім" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Блакітна-шэры Цім ====== Не брэша і не скача\\ Блакітна-шэры Цім.\\ Дзяўчынка ледзь не плача –\\ Адна марока з ім.\\ \\ Ён – цацка магазінная,\\ Пакупка імянінная,\\ \\ Дзяўчынкі несла Ціма\\ На вуліцу праз двор.\\ Прабегла такса міма\\ І пудзель ды баксёр.\\ \\ Што цацка? Нецікава!\\ Сваіх хапае спраў.\\ Адзін дварняга жвавы\\ Яго пашкадаваў.\\ \\ Пачаў брахаць, круціцца,\\ Дае ён Цімку знак,\\ Загадвае, як быццам:\\ – Скачы, як я, дзівак!\\ \\ І адбылося дзіва:\\ Малы сарваўся з рук,\\ Шчасліва-палахліва\\ Ён паглядзеў наўкруг.\\ \\ Дзяўчынка кліча цацку,\\ Збянтэжана зусім.\\ ...Вось так ажыў знянацку\\ Блакітна-шэры Цім. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-зямля-з-блакітнымі-вачамі]] * [[постаці/эдзі-агняцвет]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-саўка-за-сталом]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-ціхі-вечар]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-маме]]