Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдзі-агняцвет:эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба

Гэта старая версія дакумента!


Эдзі Агняцвет — Беражы зямлю і неба!

Нам цёпла у свеце дабрыні:
Тут сонца матчынай усмешкі,
Аблокі у сіняй вышыні,
Мурашніка жывыя сцежкі.

І хто ж не любіць ясных дзён?
Спявае жаваранак шчыра,
Званок вясны усім чуцён.
Мы – дзеці дружбы, мы – дзеці Міру!

Іскрыцца колерамі свет
Вясёлак, берасцянак, мяты.
…Ды у кожным доме ёсць партрэт
Забітага вайной салдата.

І просяць дзеці ўсёй зямлі,
Алесі, Патрыкі, Індзіры,
Каб людзі неба збераглі.
Мы – дзеці дружбы, мы – дзеці Міру!

І самі будзем берагчы
І кожны кут, і кожны лісцік –
Ад цемры вечнае начы,
Адкуль няма нікому выйсця.

Няхай збіраюць пчолы мёд,
Вінтоўкі будуць толькі ў ціры!
Сябры, ідзіце у карагод!
Мы – дзеці дружбы,мы – дзеці Міру!

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
  • якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-падгляд-
  • якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-вечарамі
  • якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзелаў-за-стал
  • якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki