~~META: title = Эдзі Агняцвет — Беражы зямлю і неба! &keywords = дзеці, міру, дружбы &abstract = Чытаць верш Эдзі Агняцвет "Беражы зямлю і неба!" &iftrue = nan ~~ ====== Эдзі Агняцвет — Беражы зямлю і неба! ====== Нам цёпла у свеце дабрыні:\\ Тут сонца матчынай усмешкі,\\ Аблокі у сіняй вышыні,\\ Мурашніка жывыя сцежкі.\\ \\ І хто ж не любіць ясных дзён?\\ Спявае жаваранак шчыра,\\ Званок вясны усім чуцён.\\ Мы – дзеці дружбы, мы – дзеці Міру!\\ \\ Іскрыцца колерамі свет\\ Вясёлак, берасцянак, мяты.\\ …Ды у кожным доме ёсць партрэт\\ Забітага вайной салдата.\\ \\ І просяць дзеці ўсёй зямлі,\\ Алесі, Патрыкі, Індзіры,\\ Каб людзі неба збераглі.\\ Мы – дзеці дружбы, мы – дзеці Міру!\\ \\ І самі будзем берагчы\\ І кожны кут, і кожны лісцік –\\ Ад цемры вечнае начы,\\ Адкуль няма нікому выйсця.\\ \\ Няхай збіраюць пчолы мёд,\\ Вінтоўкі будуць толькі ў ціры!\\ Сябры, ідзіце у карагод!\\ Мы – дзеці дружбы,мы – дзеці Міру! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-падгляд-]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзела-вечарамі]] * [[творы/якуб-колас/новая-зямля-пытанні-да-раздзелаў-за-стал]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]]