Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-сявец

Гэта старая версія дакумента!


Цішка Гартны — Сявец

Ўставай, сявец! бяры сяўню,
Аўса, вады давай у волю
Свайму ты вернаму каню
I ўжо рыхтуйся ехаць ў поле.

Прыйшла вясна, і там цябе
Чакае вызвеўшая ніва;
Яна гатовая к сяўбе
Й сяўца чакае ўжо рупліва.

За зіму ўспрэўшая зямля
Табе аддасць за працу многа!
Ўставай, сявец! Няхай сяўня
Не будзе пуста і убога.

Рукой зярнят бяры паўней
Ды кідай мерна жменя ў жменю;
Са збожжам ў сэрцы думкі сей
Надзеі, волі, адраджэння.

Ўставай, сявец! I тое знай,
Што думак глеба не абмане,
А дасць багаты ураджай
За пот праліты, за старанне.

Ўставай, сявец! Ідзі, ары
Здзярнелай нівы твае гоні;
Прыйшоў твой час – ужо пара
Пачаць сяўбу яшчэ сягоння!


Капыль, 1909


Крыніца: Гартны Ц. Збор твораў. У 4 т. Т. I: Вершы, 1909-1935. Апавяданні 1909-1927. Аўт. прадм. С. Александровіч. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 438 с.

Падобныя старонкі

  • цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-штрэйкбрэх
  • цішка-гартны/цішка-гартны-свае-блінцы
  • цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях
  • цішка-гартны/цішка-гартны-думкі
творы/цішка-гартны/цішка-гартны-сявец.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki