Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-роднай-краіне

Гэта старая версія дакумента!


Цішка Гартны — Роднай краіне

Я люблю гэты вобраз краіны,
Дзе відаць на абшары кругом
Курганы, і пустыя раўніны,
I балоты, заросшыя мхом.

Я люблю гэты вобраз краіны,
Дзе Дзвіна й чысты Нёман плывуць
Між лясоў, паміж гор, праз лагчыны
Свае воды у мора нясуць;

Дзе раскінулісь шэрыя вёскі,
А ў іх родныя песні чутны,
Песні — долі людской адгалоскі,
Песні — жальбы загнанай душы.

Я люблю гэты вобраз бясконца,
Тыя вёскі, балоты, гаі,
Бо радзіўся я ў гэтай старонцы
I памру мо у гэтай зямлі!

Магілёў, 1910

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-бывай-бывай-дваццатае-ста
  • краіна-здароўя
  • цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне
  • цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-краіна-мая
творы/цішка-гартны/цішка-гартны-роднай-краіне.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki