~~META: title = Цішка Гартны — Роднай краіне &keywords = люблю, песні &abstract = Чытаць верш "Роднай краіне" Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча) &iftrue = nan ~~ ====== Цішка Гартны — Роднай краіне ====== Я люблю гэты вобраз краіны,\\ Дзе відаць на абшары кругом\\ Курганы, і пустыя раўніны,\\ I балоты, заросшыя мхом.\\ \\ Я люблю гэты вобраз краіны,\\ Дзе Дзвіна й чысты Нёман плывуць\\ Між лясоў, паміж гор, праз лагчыны\\ Свае воды у мора нясуць;\\ \\ Дзе раскінулісь шэрыя вёскі,\\ А ў іх родныя песні чутны,\\ Песні — долі людской адгалоскі,\\ Песні — жальбы загнанай душы.\\ \\ Я люблю гэты вобраз бясконца,\\ Тыя вёскі, балоты, гаі,\\ Бо радзіўся я ў гэтай старонцы\\ I памру мо у гэтай зямлі!\\ \\ Магілёў, 1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-бывай-бывай-дваццатае-ста]] * [[ibdc.ped>краіна-здароўя]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-краіна-мая]]