~~META: title = Цішка Гартны — Зімовы вечар &keywords = мароз, месяц &abstract = Чытаць верш Цішкі Гартнага "Зімовы вечар" &iftrue = nan ~~ ====== Цішка Гартны — Зімовы вечар ====== Свеціць месяц серабраны,\\ Зоркі рэзва зіхацяць;\\ Дрэвы інеем убраны,\\ Зачарованы стаяць.\\ Па шырокаму абшару,\\ Неагляднаму кругом,\\ Плывуць цені лёгкай хмары\\ То паціху, то бягом.\\ Ўжо гуляе разам з імі\\ Вёрткі дзед – стары мароз\\ І ліе вакол вачыма\\ Міліёны іскраў-слёз. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мароз]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-новы-год]] * [[ibdc.ped>аер]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]]