Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-да-нёмна

Гэта старая версія дакумента!


Цішка Гартны — Да Нёмна

Эх ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў, ці сніў,
Як слязу бедака
Ў свае воды лавіў;

Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Спяваў песні нуды, –

Што надыдзе пара –
Знемажэнне міне,
Вызвалення пара
Над народам блісне?

Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над табой загудзе
Песня вольных людзей?

Капыль, 1909

Крыніца: Гартны Ц. Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909-1935. Апавяданні 1909-1927. Аўт. прадм. С. Александровіч. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 438 с.

Падобныя старонкі

  • берагам-нёмана
  • гімн-жыццю
  • старанная-праца
  • празрыстая-пара-восені
  • каля-нёмана
творы/цішка-гартны/цішка-гартны-да-нёмна.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki