~~META: title = Цішка Гартны — Да Нёмна &keywords = вадой, пара &abstract = Чытаць верш Цішкі Гартнага "Да Нёмна" &iftrue = nan ~~ ====== Цішка Гартны — Да Нёмна ====== Эх ты, Нёман-рака!\\ Ці ты думаў, ці сніў,\\ Як слязу бедака\\ Ў свае воды лавіў;\\ \\ Як стаяў над табой\\ Сын нядолі худы\\ І над цёмнай вадой\\ Спяваў песні нуды, –\\ \\ Што надыдзе пара –\\ Знемажэнне міне,\\ Вызвалення пара\\ Над народам блісне?\\ \\ Што з балючых грудзей\\ Беларусі дзяцей\\ Над табой загудзе\\ Песня вольных людзей?\\ \\ Капыль, 1909\\ Крыніца: Гартны Ц. Збор твораў. У 4 т. Т. І: Вершы, 1909-1935. Апавяданні 1909-1927. Аўт. прадм. С. Александровіч. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 438 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>берагам-нёмана]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[ibdc.ped>старанная-праца]] * [[ibdc.ped>празрыстая-пара-восені]] * [[ibdc.ped>каля-нёмана]]