Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-восень-i-сумна-і-нудна-і-ве

Гэта старая версія дакумента!


Цішка Гартны — Восень (I сумна, і нудна, і вецер пяе...)

I сумна, і нудна, і вецер пяе —
Асенняя песня жудой аддае…
Прыбрана у полі, і пуста вакруг,
Адзежаю смутна апрануты луг.

Расліны жывое нідзе не відаць,
Ні голасу птушак нідзе не чуваць.
Толькі і ўбачыш па чорнай раллі
Сямейку сяўцоў невясёлых калі.

Ды мучаюць вуха ўсё крыкі варон,
Злятаючых ў кучу з усенькіх старон.
Ды вока яшчэ хіба можна спыніць
На нівах адзетых, дзе рунь зеляніць.

I сумна, і нудна! Пад вечар і з рання
Бялеюць усюды густыя туманы.
I хмаркі, як дзеці заклятай нуды,
Пярэсцяць і смуцяць там неба ўсягды.

I сумна, і нудна! I жаль так бярэ,
Што восень ізноў зажыла на дварэ,
Што так неўспадзеўкі ў негаданы час
Цяпло і прыволле пакінула нас.

1909

Падобныя старонкі

  • цішка-гартны/цішка-гартны-свае-блінцы
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-штрэйкбрэх
  • цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях
  • цішка-гартны/цішка-гартны-думкі
  • цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне
творы/цішка-гартны/цішка-гартны-восень-i-сумна-і-нудна-і-ве.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki