~~META: title = Цішка Гартны — Восень (I сумна, і нудна, і вецер пяе...) &keywords = гартны, восень &abstract = Чытаць верш "Восень" (I сумна, і нудна, і вецер пяе...) Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча) &iftrue = nan ~~ ====== Цішка Гартны — Восень (I сумна, і нудна, і вецер пяе...) ====== I сумна, і нудна, і вецер пяе —\\ Асенняя песня жудой аддае...\\ Прыбрана у полі, і пуста вакруг,\\ Адзежаю смутна апрануты луг.\\ \\ Расліны жывое нідзе не відаць,\\ Ні голасу птушак нідзе не чуваць.\\ Толькі і ўбачыш па чорнай раллі\\ Сямейку сяўцоў невясёлых калі.\\ \\ Ды мучаюць вуха ўсё крыкі варон,\\ Злятаючых ў кучу з усенькіх старон.\\ Ды вока яшчэ хіба можна спыніць\\ На нівах адзетых, дзе рунь зеляніць.\\ \\ I сумна, і нудна! Пад вечар і з рання\\ Бялеюць усюды густыя туманы.\\ I хмаркі, як дзеці заклятай нуды,\\ Пярэсцяць і смуцяць там неба ўсягды.\\ \\ I сумна, і нудна! I жаль так бярэ,\\ Што восень ізноў зажыла на дварэ,\\ Што так неўспадзеўкі ў негаданы час\\ Цяпло і прыволле пакінула нас.\\ \\ 1909 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-свае-блінцы]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-штрэйкбрэх]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-думкі]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне]]