Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цішка-гартны:цішка-гартны-восень-3-поўначы-цёмнае-сів

Гэта старая версія дакумента!


Цішка Гартны — Восень (З поўначы цёмнае, сіверу дальняга...)

З поўначы цёмнае, сіверу дальняга
Нудная восень прыйшла.
З поля убранага, з лугу зялёнага
Жыцце-красу прыняла.
Холадам, сцюжаю разам павеяла,
Смерць за сабой прынясла.
З дрэва прыбранага, лісцем адзетага,
Ўборы сарвала,страсла.
Птушак міленькіх з краю радзімага
У вырай загнала ад нас;
Песні іх мілыя, дзіўна пяяныя
Ветрам заглушыла ўраз.
Ветрам, навеяным з дальняга сівера,
Хмар прынясла за сабой,
Неба высокае, сінекрыштальнае
Усё спавіло туманом.
Восень ты нудная, восень дажджлівая,
Ты немінуча ўсягды.
У сэрца балючае, ў душу сіротную
Многа ліеш ты нуды.



1910

Падобныя старонкі

  • цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-штрэйкбрэх
  • цішка-гартны/цішка-гартны-думкі
  • цішка-гартны/цішка-гартны-свае-блінцы
  • цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях
творы/цішка-гартны/цішка-гартны-восень-3-поўначы-цёмнае-сів.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki