~~META: title = Цішка Гартны — Восень (З поўначы цёмнае, сіверу дальняга...) &keywords = гартны, восень &abstract = Чытаць верш "Восень" (3 поўначы цёмнае, сіверу дальняга...) Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча) &iftrue = nan ~~ ====== Цішка Гартны — Восень (З поўначы цёмнае, сіверу дальняга...) ====== З поўначы цёмнае, сіверу дальняга\\ Нудная восень прыйшла.\\ З поля убранага, з лугу зялёнага\\ Жыцце-красу прыняла.\\ Холадам, сцюжаю разам павеяла,\\ Смерць за сабой прынясла.\\ З дрэва прыбранага, лісцем адзетага,\\ Ўборы сарвала,страсла.\\ Птушак міленькіх з краю радзімага\\ У вырай загнала ад нас;\\ Песні іх мілыя, дзіўна пяяныя\\ Ветрам заглушыла ўраз.\\ Ветрам, навеяным з дальняга сівера,\\ Хмар прынясла за сабой,\\ Неба высокае, сінекрыштальнае\\ Усё спавіло туманом.\\ Восень ты нудная, восень дажджлівая,\\ Ты немінуча ўсягды.\\ У сэрца балючае, ў душу сіротную\\ Многа ліеш ты нуды. \\ \\ 1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-штрэйкбрэх]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-думкі]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-свае-блінцы]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях]]