~~META: title = Цішка Гартны — Бяздольны &keywords = доля &abstract = Чытаць верш "Бяздольны" Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча) &iftrue = nan ~~ ====== Цішка Гартны — Бяздольны ====== //Пасвячаю Януку Купалу// \\ Цяжка жыць без долі,\\ Што рабіць — не знаю;\\ Хіба на свет выйду,\\ Долі пашукаю.\\ Выйду пад гаёчак,\\ Крыкну на ўсё поле:\\ Гдзе так запрапала\\ Ты без сэрца, доля?!.\\ Можа, ты, зялёны,\\ Родненькі гаёчак,\\ Схаваў маю долю\\ Ў цёмны вугалочак?\\ Эй, скажы, мой мілы,\\ Пашкадуй дзяціну,\\ Памажы ты гору,\\ Паймі сіраціну!\\ Дарма я пытаю:\\ Шуміць лес няміла...\\ Не пачула доля,\\ Эх, пачуй, магіла!..\\ \\ Капыль, 1909 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-трэскі-на-хвалях]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-думкі]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-свае-блінцы]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-спатканне]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зміцер-жылуновіч-штрэйкбрэх]]