~~META: title = Цётка — Хрэст на свабоду &keywords = цётка, хрэст &abstract = Чытаць верш Алаізы Пашкевіч (Цёткі) "Хрэст на свабоду" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Хрэст на свабоду ====== На усходзе красна неба.\\ Нас не дзівіць – так і трэба!\\ Кроў ракамі льецца ў мора,\\ Салдат гіне там ад гора\\ Без кашулі і без хлеба.\\ Нас не дзівіць – так і трэба!\\ \\ Гоняць сына, гоняць мужа,\\ Мы слухаем цара дужа.\\ З душы б'ецца скарга ў неба,\\ А мы маўчым – так і трэба!\\ \\ Жандар стрэле, казак б'ецца,\\ У народа спіна гнецца\\ Ад налогаў з солі, хлеба,\\ А мы плацім – так і трэба!\\ \\ Ў Пецярбурзе змерлі людзі:\\ Ім прашылі куляй грудзі,\\ Бо то з песняй і з алтарам\\ Пайшлі з папом перад царам.\\ \\ А цар сыпнуў, як бы з неба,\\ Тысяч куляў – так і трэба.\\ \\ Дурняў хрысціць на свабоду.\\ Цар навуку даў народу,\\ Паказаў ім, як бы з неба,\\ Што больш цара не патрэба!\\ Тагды Гапон у грамаду\\ Бяжыць, крычыць: "Трэба ладу,\\ Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў,\\ Трэба біць нам гэтых шэльмаў.\\ Трэ злізаць усіх міністраў,\\ Бюракратаў, антыхрыстаў".\\ Чую яшчэ голас з неба,\\ Што цара павесіць трэба!\\ 3 той пары Масква, Варшава,\\ Рыга, Вільня, Бак, Лібава,\\ Беларусь, Літва, Расея\\ Гоняць вон цара-зладзея!\\ Народ чуе голас з неба,\\ Што больш цара не патрэба!\\ \\ Бомба – трах. Сяргей у шматы,\\ Мірскі бяжыць аж дахаты,\\ Цар у страху, сенат млее,\\ Беданосцаў аж хварэе...\\ Кладуць сеткі, каскі, бляхі.\\ Найбольш страшаць – гэта ляхі:\\ Ціха колюць, цэльне стрэляць,\\ Так, як жыта, чарцей мелюць.\\ Народ чуе голас з неба,\\ Што больш цара не патрэба. Вершам «Хрэст на свабоду» Цётка паэтычна асэнсоўвае пачатак народнай рэвалюцыі. Верш мае дзве семантычныя часткі: у першай выказваецца адмоўнае стаўленне да той цярплівасці і пакорнасці, якія народ заўсёды праяўляў у адказ на сацыяльны прыгнёт і прымус. Каб падкрэсліць гэтую пакорлівасць, Цётка кожную страфу завяршае паўторам — сімвалам згодлівасці: «Нас ня дзівіць — так і трэба!», «А мы маўчым — так і трэба», «А мы плацім — так і трэба!». Нагнятанне ўступальнага «так і трэба» прыводзіць да эстэтычнага адмаўлення гэтай пазіцыі, калі даведзеная да крайнасці пакорлівасць становіцца абсурднай: «А цар сыпнуў, як бы з неба, %%//%% Тысяч куляў — так і трэба». Рэвалюцыйны [[слоўнік/лейтматыў|лейтматыў]]: «Народ чуе голас з неба, %%//%% Што больш цара не патрэба!» — з'яўляецца стрыжнёвым у другой семантычнай частцы твора і сведчыць аб тым, што сімвал згодлівасці пераўтварыўся ў свой антыпод — сімвал бунту. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]]