Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цётка-алаіза-пашкевіч:цётка-сынок-маленькі

Гэта старая версія дакумента!


Цётка — Сынок маленькі

Татульку, я хачу чытаць;
Татульку, хачу свет пазнаць;
Татульку, ехаць хачу праз моры;
Татульку, пабачыць хачу горы.
Як я буду вучоным, татульку,
Куплю табе тытуну у люльку,
Куплю яшчэ кажух белы
Дый армяк суконны цэлы;
Куплю сарочку нову
Дый сашонку клянову.
Пачнеш, татульку, араць
Дый сынку спамінаць.
Матульку тож люблю,
Чырвоную хусту куплю,
Хвартушок рабенькі,
Андарак палавенькі;
ІІацерак на адзін шнурок
Купіць для цябе твой сынок.
Толькі чытаць навучыце
Дый у свет сынка пусціце.
Тагды, татулёчку,
Сівы галубочку,
Тагды і, матулька —
Рабенька зязюлька,
Куплю абяцанкі.

1906

Падобныя старонкі

  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч
творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сынок-маленькі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki