~~META: title = Цётка — Сынок маленькі &keywords = Цётка, сынок, маленькі &abstract = Чытаць верш Алаізы Пашкевіч (Цёткі) "Сынок маленькі" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Сынок маленькі ====== Татульку, я хачу чытаць;\\ Татульку, хачу свет пазнаць;\\ Татульку, ехаць хачу праз моры;\\ Татульку, пабачыць хачу горы.\\ Як я буду вучоным, татульку,\\ Куплю табе тытуну у люльку,\\ Куплю яшчэ кажух белы\\ Дый армяк суконны цэлы;\\ Куплю сарочку нову\\ Дый сашонку клянову.\\ Пачнеш, татульку, араць\\ Дый сынку спамінаць.\\ Матульку тож люблю,\\ Чырвоную хусту куплю,\\ Хвартушок рабенькі,\\ Андарак палавенькі;\\ ІІацерак на адзін шнурок\\ Купіць для цябе твой сынок.\\ Толькі чытаць навучыце\\ Дый у свет сынка пусціце.\\ Тагды, татулёчку,\\ Сівы галубочку,\\ Тагды і, матулька —\\ Рабенька зязюлька,\\ Куплю абяцанкі.\\ \\ 1906 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]]