~~META: title = Цётка — Скрыпка &keywords = скрыпка, цётка &abstract = Чытаць верш Алаізы Пашкевіч (Цёткі)"Скрыпка". Аналіз верша "Скрыпка" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Скрыпка ====== Чаго словам не сказаці,\\ Што на сэрцы накіпела,\\ Астаецца скрыпку ўзяці;\\ Покі ў сілы крэпка вера,\\ Покі думка рве да неба,\\ Покі скрыдал не зламалі,\\ Покі трэба душы хлеба, —\\ Будуць струны байчэй граці,\\ Будзе смык вастрэй хадзіці,\\ Будзе скрыпка паслушнейша.\\ Ў песні можна пераліці\\ Ўсё найлепша, наймілейша;\\ Ў песні можна даць пяруны,\\ Песняй сэрца рваць на часці;\\ Крэпкі толькі былі б струны,\\ Я заграла бы аб шчасці!\\ Я заграла б смехам кветак,\\ Нівак шэптам залацістых,\\ Звонам серпа, касы ўлетак,\\ Мёдам ліп з садоў душыстых.\\ Я заграла б песню матак\\ Над калыскаю дзіцяці.\\ Ўсе багацтвы з родных хатак\\ Я хацела б песні даці.\\ Я на струнах раззваніла б,\\ Дух народу я абняла б,\\ Ў жары сэрца растапіла б,\\ Алтар новы улівала б,\\ Пры алтары тым я грала б,\\ Так на струнах галасіла б,\\ То склікала б, то вітала б,\\ То суседзяў весяліла б;\\ То малітвай смык завыў бы,\\ То закляў бы на пяруны,\\ То аж скаргай ў неба біў бы,\\ Толькі крэпкі б былі струны!\\ Смык гатовы, струны тугі,\\ Кроў у жылах закіпае.\\ Ну, слухайце, мілы другі,\\ Скрыпка мая ужо грае!\\ \\ 1906 \\ \\ Верш «Скрыпка» з'яўляецца паэтычным уступам, прэлюдыяй да зборніка «Скрыпка беларуская». Акрэсліўшы задачы музыкі-артыста яшчэ раней, у вершы «[[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-музыкант-беларускі|Музыкант беларускі]]», Цётка як бы зноў падкрэслівала грамадскую важнасць пяснярскай справы ў той момант, калі народ пачынае падымацца да гістарычнага жыцця. У такі момант паэзія выконвае адказную місію — абуджае і стварае грамадскую думку, акумулюе вызваленчыя ідэі. Каб паэтычна выразіць гэтую важнейшую эстэтычную формулу свайго часу, Цётка выкарыстоўвае дынаміку дзясловаў умоўнага ладу, узмоцненую [[слоўнік/анафара|анафарай]].\\ Стварыўшы паэтычную [[слоўнік/экспазіцыя|экспазіцыю]] зборніка, настроіўшы скрыпку на гранне, Цётка ў наступным вершы «[[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-вам-суседзі|Вам, суседзі]]», звяртаючыся ласкава і з пашанай да народа («беларусы-галубочкі», «кумочкі»), адчувае сябе, як запявала перад хорам, і марыць пачуць водгук сваёй песні ў грамадзе. Гэты калектыўны спеў для яе з'яўляецца ў нейкай меры сімвалам адраджэння. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]]