~~META: title = Цётка — Пад штандарам &keywords = цётка, штандар &abstract = Чытаць верш Алаізы Пашкевіч (Цёткі) "Пад штандарам" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Пад штандарам ====== Не плач, матуля,\\ Не сярдуй, татуль,\\ Што забілі Вінцуля,\\ Што не прыйдзе адтуль,\\ \\ Што чырвоны штандар\\ Прад народам ён нёс,\\ Што крычаў: "Гасудар,\\ Ці наеўся ты слёз?\\ \\ Ці напіўся крыві,\\ Ці накрыўдзіўся нас?\\ Мы з штандарам прыйшлі:\\ Расплаціцца ўжо час.\\ \\ Штык далоў! шаблю вон!\\ Не страляй ў нас, салдат!\\ Ад прысягі Гапон\\ Аджагнаў цябе, брат!"\\ \\ А тут "плі!" закрычаў\\ Капітан у сядле,\\ I салдат задрыжаў\\ I даў залп у агне.\\ \\ Пахіснуўся Вінцуль,\\ Штандар цісне ў руках.\\ Тут падскочыў патруль\\ I падняў на штыках.\\ \\ Калі брызне з грудзей\\ Кроў гарача цурком,\\ Як крапідлам, людзей\\ Ахрысціла кругом.\\ \\ Вінцуля на рукох\\ На магілкі нясуць,\\ А труна у вянкох,\\ I ў працэсі ідуць\\ \\ I жабрак, і салдат,\\ I раз'еўшыйся пан,\\ I шавец-небарак;\\ I сам той капітан\\ \\ Чалом б'е ўслед труне, –\\ Вочы поўныя слёз,\\ Праклінае сябе,\\ На сябе не пахож:\\ \\ "Я забіў, я праліў\\ Пралетарскую кроў,\\ Я душу загубіў,\\ Заплаціць я гатоў".\\ \\ Капітан ашалеў\\ I атруты узяў.\\ А народ асілеў –\\ Штандар ўгору падняў\\ \\ I нясе, і пяе,\\ І мільёны вядзе,\\ На варога-цара\\ Крэпку руку нясе.\\ \\ Не прапаў наш Вінцуль:\\ Ён жыве сярод нас.\\ Павярнуўся патруль,\\ Прылучыўся у час.\\ \\ I салдат не такі,\\ Як тады к нам страляў,\\ Капітан не жывы, –\\ То б яго не пазнаў.\\ \\ Неслухмяны салдат\\ Афіцэру гіркне:\\ "Я народу сын, брат!",\\ Ў дэманстрацы ідзе.\\ \\ На прыказ падаць залп\\ У чырвоны штандар –\\ Выстрал пусціць на жарт\\ У аблокаў алтар.\\ \\ А народ і пяе,\\ Пад штандарам ідзе,\\ На варога-цара\\ Крэпку руку нясе.\\ \\ Нясе доўг у грудзёх\\ Для тыранаў, цара\\ I прыказ у вачох:\\ "Цару згінуць пара!" Верш «Пад штандарам» па жанру вызначаецца як гераічная балада. Дзеючая асоба яе — Вінцуль, які нёс чырвоны штандар наперадзе паўстаўшай грамады і быў забіты ў час дэманстрацыі салдатамі па загаду капітана. Смерць Вінцуля становіць на шлях змагання тысячы людзей, бо яго кроў успрымаецца як ахвяра, што, «як крапідлам, людзей ахрысціла кругом». У духу народнай балады з выкарыстаннем хрысціянскай сімволікі Цётка прасочвае і лёс забойцы-капітана, які, перажываючы і праклінаючы здарэнне («Я забіў, я праліў %%//%% Пралетарскую кроў, %%//%% Я душу загубіў, %%//%% Заплаціць я гатоў»), канчае жыццё самагубствам.\\ У цэлым жа па ідэйнай накіраванасці верш прасякнуты [[слоўнік/пафас|пафасам]] адмаўлення самадзяржаўя, як самай злачыннай сілы, якая трымае народы ў няволі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]]