~~META: title = Цётка — Наш палетак &keywords = палетак &abstract = Чытаць верш Цёткі "Наш палетак". Аналіз верша &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Наш палетак ====== Наш палетак паміж межаў,\\ З-за каторых цвіце збожжа;\\ А наш скравак штось залежаў,\\ Наш загон зысці не можа.\\ Ці то глеба да нічога?\\ Ці то рукі ў нас слабыя,\\ Што не маем зерня свога,\\ Што мы ходзім, як сляпыя?\\ Глеба чорна, ў руках сіла,\\ Толькі нашых гаратаяў\\ Некась мара ўсё звадзіла\\ Гэн за межы да выраяў...\\ Наш сявец не раз там кідаў\\ Залатое зерне з жмені;\\ Ён не раз там плёны выдаў,\\ А у нас раслі каменні.\\ Наш палетак не араты,\\ Палынамі цвіце ніва.\\ Ну-ка, братцы, кумы, сваты,\\ Да работы станьма жыва!\\ Хто араці добра зможа,\\ Хто разоры скора ладзіць,\\ Хто шчасліва сее збожжа,\\ Хто гароды добра садзіць, —\\ Жыва, жыва за работу!\\ Без аглядкі, хто што можа,\\ Усе роўны без расчоту,\\ Усіх праца будзе гожа!\\ \\ 1906 \\ \\ Сімволіка адраджэння найбольш багата і мэтанакіравана прадстаўлена ў вершы Цёткі «Наш палетак». Ён не ўвайшоў у зборнік «Скрыпка беларуская», але ў 1906 г. быў надрукаваны ў першым нумары газеты «Наша доля» — ім адкрывалася першая беларуская легальная газета. У гэтым алегарычным вершы [[слоўнік/сімвал|сімвалы]] іншасказання выбраны паэткай сярод катэгорый сялянскай працы. «Наш палетак сярод межаў, %%//%% З-за каторых цвяце збожжа; %%//%% А наш скравак штось залежаў;» — гэта вобразная характарыстыка геапалітычнага становішча Беларусі, «нашага палетка». Гістарычны ж лёс Беларусі, якая ўзбагачала талентамі сваіх сыноў набыткі суседніх культур, праступае ў тых радках, якімі аўтарка адказвае на сваё ж пытанне, чаму «наш скравак» заляжаўся: Глеба чорна, ў руках сіла,\\ Толькі нашых гаратаяў\\ Некась мара ўсё звадзіла\\ Гэн за межы да выраяў...\\ Наш сявец не раз там кідаў\\ Залатое зерне з жмені;\\ Ён не раз там плёны выдаў,\\ А у нас раслі каменні. \\ У якасці сімволікі адраджэння Цётка паэтызуе гожую супольную працу ўсіх, «Хто гараці добра зможа, %%//%% Хто разоры скора ладзіць, %%//%% Хто шчасліва сее збожжа, %%//%% Хто гароды добра садзіць». Вершам сцвярджалася думка, што Бацькаўшчына, «наш палетак негараны», цяпер, у час адраджэння, патрабуе высілкаў ахвярнай працы ад кожнага, хто душою абудзіўся да змагання. Цётка сама была ў ліку першых барацьбітоў-адраджэнцаў, і яе паэтычны зрок хацеў бачыць не млявага, пакорнага і забітага беларуса, а цвёрдай волі нязломнага змагара за вызваленне сябе і свайго краю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]]