~~META: title = Цётка — Музыкант беларускі &keywords = Цётка, музыкант, беларускі &abstract = Чытаць верш Алаізы Пашкевіч (Цёткі) "Музыкант беларускі" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Музыкант беларускі ====== Зайграю на дудцы,\\ Вытну на гармоні,\\ Заплачу на скрыпцы\\ Аб мужыцкай долі.\\ \\ Надта ж ужо цяжка,\\ Душа з гора рвецца,\\ Слёзы так і льюцца,\\ Сэрца з болю б’ецца.\\ \\ Ну і грай жа, скрыпка,\\ Хай ляціць там песня,\\ Або свет пачуе,\\ Або душа трэсне.\\ \\ Скрыпка хутка плача, –\\ Аж лес лемантуе,\\ Толькі яе ноты\\ Сыты не пачуе.\\ \\ Хаця ж і пачуе –\\ Музыканта злае:\\ "Глядзі, ён, хамула,\\ Аб роўнасці бае".\\ \\ Ды так сыпну смыкам,\\ Як агнём па струнах,\\ Што ад майго грання\\ Людзі ёнкнуць у трунах.\\ \\ Ну дык плач жа, скрыпка,\\ Мо паны пачуюць,\\ Як хамы без хлеба,\\ Без страхі начуюць.\\ \\ I зацяў музыка\\ Смыкам ды па струнах, –\\ Пташкі задрыжэлі,\\ Пчолы сціхлі ў вуллях.\\ \\ Музыкант галосіць,\\ Скрыпка не махлюе,\\ Хутка "хамску" песню\\ Ўсенек свет пачуе.\\ \\ 1904 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]]