~~META: title = Цётка — Мае думкі &keywords = край, хацела, родны, света, месяц &abstract = Верш Цёткі (Алаізы Пашкевіч) "Мае думкі" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Мае думкі ====== Хацела б быць зярном пшаніцы,\\ Упасць на ніўкі вёскі,\\ Зазалаціцца, без мятліцы\\ Даць хлеб смачнейшы трошкі.\\ Хацела б быць я рэчкай быстрай,\\ Абегчы родны край!\\ Дзе напаіць, а дзе скупаць,\\ А дзе ўтуліцца ў гай,\\ То зашумець, то зашаптаць,\\ То спаць ў салодкім сне,\\ То зноў сарвацца, зноў гуляць,\\ Агнём кіпець у дне.\\ Ды так разгрэцца і спяніцца,\\ Каб ў неба хваляй здаць,\\ Украсці сонца, зноў спусціцца\\ Й больш света людзям даць.\\ Прыгарнуць усё ў дарозе,\\ Каплю шчасця, долі ўліць,\\ Думаць ўсюды аб народзе,\\ Родны край усюды сніць,\\ То рассыпацца расою\\ Па галінках, па лісткох,\\ То абняцца так з зямлёю,\\ Каб ніхто разняць не могі\\ Альбо ветрам абярнуся\\ Ды над светам пралячу,\\ Цёмным віхрам закручуся,\\ Уверх на месяц заскачу.\\ З усёй сілы і размаху,\\ Як крэсівам, ў звёзды дам,\\ Сыпне іскраў сноп ад страху,\\ Задрыжыць аж месяц сам:\\ «Хто ты, скуль ты, чаго хочаш,\\ Чаго выеш і шуміш?\\ То праз слёзы нам рагочаш,\\ То гарыш весь і дрыжыш?»\\ – Я – пасланец, вецер буйны,\\ Прыляцеў на суд вас зваць!\\ У нас цёмна, край наш хмурны,\\ Ад цямноты людзі спяць.\\ Я там біўся, я там віўся,\\ Я ім хаты паламаў,\\ А ўсё ж такі не дабіўся,\\ Каб народ свой голас даў!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]]