~~META: title = Цётка — Журавель і чапля &keywords = журавель, чапля, ціпяху, ліпяху &abstract = Чытаць апавяданне Цёткі "Журавель і чапля" &iftrue = True ~~ ====== Цётка — Журавель і чапля ====== Жылі сабе па абодвух канцах балота Журавель і Чапля.\\ После стала ім надта маркотна жыць, і вот уздумаў Журавель да Чаплі ў сваты ісці. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Чапляў двор.\\ – Як маешся, Чапля?\\ – Здароў, Журавель.\\ – Ці не пойдзеш, Чапля, за мяне замуж?\\ – А твае ногі доўгі, пер’е каротка; дужа ты брыдкі... Ідзі сабе, дзе быў!\\ Журавель перабраўся ізноў цераз балота дый прыйшоў у свой двор.\\ Раздумалася Чапля, што за Жураўля замуж не пайшла. «Дай, – кажа, – пайду да яго і перапрашу».\\ Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Жураўлёў двор.\\ – Здароў, Журавель!\\ – Як маешся, Чапля?\\ – Вазьмі мяне замуж за сябе.\\ – Твая шыя доўга, і сіня, і крывая, і сама ты гарбатая; такой мне не патрэбна.\\ Хаця было і стыдна, аднак Чапля паплялася цераз бор назад у свой двор.\\ Шкода стала Жураўлю, што не ўзяў Чаплю бедную, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогаю. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху...\\ Так цэлы век свой хадзілі яны адзін да аднаго ў сваты, і так на абодвух канцах балота асталіся іх хаты. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>жабяня-і-чапля]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-журавель-і-чапля]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[ibdc.ped>першы-вылет]]