~~META: title = Цётка — Добрыя весці &keywords = Цётка, добрыя, весці &abstract = Чытаць верш Цёткі "Добрыя весці". Аналіз верша &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Добрыя весці ====== Ах, браце родны, нясуцца весці,\\ Ўжо граюць маршы там на ўсходзе;\\ Над кожнай хатай, у кожным месцы\\ Шчабечуць птушкі нам а свабодзе.\\ \\ Усіх злучыла чароўна слова;\\ Жалезны вобруч скуў нам далонь.\\ I матка сына даць нам гатова,\\ I жонка мужа вышле ў агонь.\\ \\ I дзед старэнькі бяжыць ў дружыну,\\ I ўнучак следам дзеда спяшыць;\\ Хлопец, абняўшы любу дзяўчыну,\\ На барыкадах смела стаіць.\\ \\ Ах, браце, крэпка сіла ў народзе!\\ Добрыя весці зусюль ідуць,\\ Бо то мільёны разам у згодзе\\ Да лепшай долі смела ідуць.\\ \\ Ах, браце, важны момант прыходзіць,\\ Важну афяру прыйдзецца даць:\\ На небе сонца шчасця усходзіць,\\ Толькі патрэбна хмары прагнаць.\\ \\ Снежань 1905 Лірычны верш «Добрыя весці», напісаны пад выразным уплывам верша [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-добрыя-весці|«Добрыя весці» Уладзіслава Сыракомлі]], успрымаўся як адказ паэту-папярэдніку, якога яна называе «родным братам». Пераймаючы матыў [[постаці/уладзіслаў-сыракомля|Сыракомлі]] аб рэвалюцыі на захадзе, што ўспрымалася як добрая вестка аб свабодзе (верш Сыракомлі быў напісаны ў 1848 г. як водгук на рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй Еўропе, у выніку якіх там было знішчана прыгоннае права), Цётка паэтызуе «добрую вестку» аб рэвалюцыйным змаганні на ўсходзе, з якім таксама звязаны надзеі на вызваленне.\\ [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цётка]] падкрэслівае сувязь свайго твора з творам Сыракомлі, выкарыстоўваючы [[слоўнік/рытм|рытм]] і сімволіку яго верша: «Заходзіць сонца пагоднага лета, %%//%% Вее вецер з заходніх нябёс (пачатак верша Сыракомлі) — «На небе сонца шчасця усходзіць, %%//%% Толькі патрэбна хмары прагнаць» (канцоўка верша Цёткі). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]]