Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:цётка-алаіза-пашкевіч:цётка-гутарка-асота-з-крапівою

Гэта старая версія дакумента!


Цётка — Гутарка асота з крапівою

– Што ты патыкаўся са мною? – крычала крапіва асоту: – Ці я табе раўня? Нічога ты не робіш; ніхто цябе не знае; ветраеш недзе ў полі сярод аўсоў. Вот я так увіхаюся: таго крапіва пацалуе, хто крапіву згатуе. Кожны крапіву знае, кожны спамінае, на кожным падворку расту я. Глядзь! ужо аж да прызбаў падпаўзла.
– Як жа, – адазваўся стары асот, – я расту далей, бачаць мяне людзі радзей, але мусіць мае шпількі дык даўжэй помняць ад крапіўкі.
Якраз на той час падслухала іх гутарку малая Марута і кажаць:
– Не хваліцеся: абое вы рабое! Матулька казала, што вас абодвух з карэннем выдзярэ.

Падобныя старонкі

  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська
творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-гутарка-асота-з-крапівою.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki