~~META: title = Цётка — Гутарка асота з крапівою &keywords = знае, кожны, крапіву, крапіва &abstract = Чытаць "Гутарку асота з крапівою" Алаізы Пашкевіч (Цёткі) &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Гутарка асота з крапівою ====== – Што ты патыкаўся са мною? – крычала крапіва асоту: – Ці я табе раўня? Нічога ты не робіш; ніхто цябе не знае; ветраеш недзе ў полі сярод аўсоў. Вот я так увіхаюся: таго крапіва пацалуе, хто крапіву згатуе. Кожны крапіву знае, кожны спамінае, на кожным падворку расту я. Глядзь! ужо аж да прызбаў падпаўзла.\\ – Як жа, – адазваўся стары асот, – я расту далей, бачаць мяне людзі радзей, але мусіць мае шпількі дык даўжэй помняць ад крапіўкі.\\ Якраз на той час падслухала іх гутарку малая Марута і кажаць:\\ – Не хваліцеся: абое вы рабое! Матулька казала, што вас абодвух з карэннем выдзярэ. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]]