творы:цётка-алаіза-пашкевіч:цётка-гультай
Гэта старая версія дакумента!
Цётка — Гультай
Аднаго разу да працавітых людзей прыбіўся гультай. Селі абедаць. Спачатку прынеслі малодзіва. Адзін чалавек і пытае: «Каму гэта малодзіва есці?» – «Мне!» – кажа гультай.
Пасля прыносяць міску кілбас. «А кілбасы каму?» – пытаюцца людзі. – «Мне!» – крычыць гультай.
Паабедалі, усталі з-за стала і кажуць: «Ну, а цяпер каму малаціць ісці?» – «Малаціць не мне, – адказаў гультай, – я і так ужо на сябе дзве работы ўзяў, дык на трэцюю сілы не хапае».
Падобныя старонкі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба
творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-гультай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1