~~META: title = Цётка — Гультай &keywords = гультай, малодзіва, малаціць &abstract = Чытаць апавяданне Цёткі (Алаізы Пашкевіч) "Гультай" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Гультай ====== Аднаго разу да працавітых людзей прыбіўся гультай. Селі абедаць. Спачатку прынеслі малодзіва. Адзін чалавек і пытае: «Каму гэта малодзіва есці?» – «Мне!» – кажа гультай.\\ Пасля прыносяць міску кілбас. «А кілбасы каму?» – пытаюцца людзі. – «Мне!» – крычыць гультай.\\ Паабедалі, усталі з-за стала і кажуць: «Ну, а цяпер каму малаціць ісці?» – «Малаціць не мне, – адказаў гультай, – я і так ужо на сябе дзве работы ўзяў, дык на трэцюю сілы не хапае». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]]