~~META: title = Цётка — Вам, суседзі &keywords = суседзі &abstract = Чытаць верш Алаізы Пашкевіч (Цёткі) "Вам, суседзі" &iftrue = nan ~~ ====== Цётка — Вам, суседзі ====== Вам, суседзі, вам, кумочкі,\\ Беларусы-галубочкі,\\ Пяю з сэрца, падцінайце,\\ Вы грамадай голас дайце.\\ Зложым песню цэлым людам.\\ Выйдзе пекна, стане цудам.\\ Як свет светам яшчэ стаў,\\ Такой песні не слухаў:\\ Восем, дзевяць... і мільён\\ Грудзей зльецца ў адзін тон,\\ Дадуць песню, а ў ёй труд,\\ Доля, жыцце. Ці ж не цуд?\\ Ад вякоў мы, братцы, спалі,\\ А тут разам заспявалі.\\ \\ 1905 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-міхаська]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-прысяга-над-крывавымі-разорамі]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сварба]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч]]