~~META: title = Францішак Багушэвіч — Хмаркі &keywords = жыццё, вецер, леціцё &abstract = Чытаць верш Францішка Багушэвіча "Хмаркі" &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Хмаркі ====== Хмаркі цёмныя, мае братанькі!\\ Вецер гоне вас без дарожанькі,\\ I нігдзе ж для вас няма хатанькі...\\ Адпачынеце аж у Божанькі!\\ \\ Гдзе радзіліся, гдзе ж вы, хмарачкі,\\ Гдзе «тутэйшымі» называліся!\\ Леціцё усё, так як ярачкі...\\ Хоць бы трошкі гдзе затрымаліся!\\ \\ Зямлі родненькай, знаць, няма у вас,\\ Ні вуголчыка, ні прытулачку.\\ А тут вецер дзьме горшы раз у раз,\\ Леціце жа вы без ратуначку!..\\ \\ Летучы, слязой зямлю росіце,\\ Аж шумяць лісткі, зелянее лес;\\ Уміраючы, жыццё носіце,\\ Усяму жыццё, сабе толькі крэс! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-ахвяра]] * [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-смык]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора]]