~~META: title = Францішак Багушэвіч — Смык &keywords = Багушэвіч, смык &abstract = Чытаць верш Францішка Багушэвіча "Смык" &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Смык ====== Ох, дайце ж мне смык,\\ Каб усюды граў!\\ Хоць бы сам я знік,\\ Абы голас даў;\\ Каб той голас чуць\\ Па усей зямлі,\\ Гдзе людзі жывуць,\\ Гдзе даўней жылі!\\ Выйшаў бы я ў гай,—\\ Чык-чырык дуба,\\ Аж ён граў бы, знай,\\ Як тая труба,\\ Што пазве на суд\\ У астатні час\\ Увесь Божы люд...\\ Пазаве і нас.\\ Хвойку б пацягнуў,\\ Каб аж бор прылёг,\\ Увесь лес сагнуў\\ У барані рог;\\ I завыў бы ён,\\ Каб усё пачуў,\\ I наш енк, і стон\\ У бары б лунуў!\\ Каб бярозку раз\\ Пацягнуў смыком,\\ Яна вечны б час\\ Раўла б з мужыком!\\ Каб аж зёлачкі\\ Заігралі бы,\\ Як шчыголачкі,\\ Заспявалі бы!\\ Як смычком бы тым\\ Камень зачапіць,\\ Дык пайшоў бы дым...\\ "Камень не сцярпіць!"\\ У жарству, пясок,\\ Каб рассыпаўся,\\ Каб даў галасок,\\ Аж захліпаўся!\\ Каб пачуў усяк\\ Ды каб літасць меў:\\ Каб цвёрды размяк,\\ Каб мяккі аж млеў!\\ Ох, каб мне той смык,\\ Каб на сэрцах граў,—\\ З радасцяй бы знік,\\ Абы голас даў!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-ахвяра]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора]] * [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле]] * [[постаці/францішак-багушэвіч]]