Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:францішак-багушэвіч:францішак-багушэвіч-свiння-i-жалуды

Гэта старая версія дакумента!


Францішак Багушэвіч — Свiння i жалуды

Свіння, наеўшыся пад дубам жалудзей,
Заснула смагла, прачасалася
I так, як іншы між людзей,
Лычом карэнняў дакапалася.

Карэнні рве, капае ямы…
«Што робіш? — з дуба сокал кажа.—
Гэтак ты зглуміш і дуб самы,
Як падкапаеш, ссохне, ляжа!»

«Дык што! няхай сабе хоць згіне!
Абы мне жалудоў пад'есці,
Каторых надта любяць свінні»,—
Зарухкала свіння урэшце.

Дуб сокалу так гамане:
«Свіння свіннёй і заўсягды:
Яна не відзе, што на мне
Гадуюцца ёй жалуды!»

Падобныя старонкі

  • францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора
  • леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды
  • аляксей-пысін/аляксей-пысін-жук-і-жолуд
  • францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча
  • францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле
творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-свiння-i-жалуды.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki